Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Зямля незнаёмая чакае адкрыцця >

Зямля незнаёмая чакае адкрыцця

3 той пары, як зрабілася модным вандраваць па Беларусі, сёе-тое ў дапамогу падарожнікам было зроблена. Ледзь не кожная паважаная газета займела «падарожную» рубрыку з выкладаннем маршрутаў.

Толькі самы лянівы турыстычны гарадок не выпусціў паштовак і картаў з указаннем культурных аб'ектаў. Толькі самы нядбайны турыст не завёў сабе навігатар.


I вы думаеце, кожны беларус адкрыў для сябе Беларусь?

Як і ў кожнага падарожніка, у архітэктара і дызайнера Уладзіміра Цвірко захапленне ванд- роўкамі пачыналася сціплымі дзвюма-трыма гадзінамі фотапалявання на культурна-гіста- рычныя вабноты.

— Але калі пасля такіх вылазак я паказваў фотаздымкі сябрам і знаёмым, яны здзіўлялі- ся: «Ты дзе такое бачыў?». Калі прывёз фота- здымкі з Дрывятаў, мне сказалі: «Гэта, брат, не Беларусь, а Літва або Польшча». Далібог, стала крыўдна. Калі тыя самыя сябры самі выпраўля- ліся ў вандроўку, я па вяртанні пытаўся:«Ну, дзе былі? ІІІто бачылі?». Адказы чуў стандартныя, тыпу: « У Нясвіжы». «А вы па дарозе туды і туды заязджалі?» — «Не». I мае сябры-падарожні- кі пасля размовы са мной выпраўляліся ў но- вую вандроўку! I па вяртанні ўжо канстатавалі: «Валодзя, не паверыш. Ехалі ў Нясвіж, але не даехалі. I столькі ўсяго паглядзелі! Гэта фена- менальна, звыш, супер, клас!»

Яго моцна чапляла тое, што пры шчырым жаданні ўбачыць прыгажосць і веліч Белару- сі турысты-беларусы едуць у «раскручаныя» месцы і не бачаць, што ляжыць на гэтым шляху ў іх пад нагамі. За пагорак завярнуць не зда- гадаліся. Паўз могілкі прайсціся — фантазіі не хапіла. Сапраўды, вяртанне з падарожжа, у якім большая палова цікавінак была папросту прапушчана толькі таму, што пра іх нічога не было вядома, а потым, калі ўжо і час, і паліва беззваротна загублены, раптам пра іх даве- дацца, — неверагодна крыўдна. Бачыць на фотаздымку тое, што лічаныя гадзіны таму можна было назіраць увачавідкі, — літараль- на ўводзіць у шокавы стан. Гэтыя акалічнасці падштурхнулі падарожніка Уладзіміра Цвірко да распрацоўкі маршрутаў па абласцях і ства- рэння серыі брашур «150 залатых маршрутаў маёй Беларусі». У кожнай брашуры — дзевяць пунктаў, якія немагчыма прапусціць, з фота- здымкамі і апісаннем.

— Над Мінскай вобласцю я працаваў як на выпрабавальным палігоне. Праязджаў, глядзеў, здымаў, запісваў, потым зноў пра- язджаў, па-новаму: на адны і тыя аб'екты імк- нуўся паглядзець вачыма розных людзей з розных месцаў. Не ўсё ж нам ад Мінска як ад пупа зямлі мераць. Падарожнік можа ехаць з боку Брэста, або Гоодна, або Віцебска. Мне раілі: трэба, маўляў, выкладаць маршруты. Але ж ёсць карты, сродкі навігацыі. I рэдкі аб'ект не пазначаны каардынатамі. V майго праекта іншая мэта: каб падарожнік адкрыў брашур- ку — і меў выбар. Напрыклад, прапанаваны маршрут складаецца з дзевяці пунктаў, а ён сабе можа сказаць: «Я ахаплю толькі шэсць. Або тры». Гэта праект для падарожнікаў-аў- тамабілістаў, а не турыстаў, прывязаных да аўтобуса і экскурсавода, без права ўплыву на маршрут.


Беларусы едуць у «раскручаныя» месцы і не бачаць, што ляжыць на гэтым шляху ў іх пад нагамі.

Чаму 150? Проста лічба прыгожая. На дзе- вяць, праўда, яна не дзеліцца. Проста аўтару праекта вельмі хацелася, каб было так: пры- язджаеш у рэгіён — і не вылазіш з яго, па- куль усё не пераглядзіш, не перамацаеш, не перафатаграфуеш. I пасля дакладна можаш хваліцца, што ў гэтай мясцовасці бачыў усё. Як такога дасягнуць? Выдатны дапаможнік Анато- ля Федарука прадстаўляе выключна сядзібы. У вычарпальным «Глобусе Беларусі» Андрэя Ды- боўскага — не тая сістэма. Хацелася стварыць прадукт для практычнага ўжытку. Літаральна. Нават памер меркаваўся ад гэтага.

— У выдавецтвах мне прапаноўвалі выпус- ціць фаліянт. Усё самае цікавае і прыгожае пад адной вокладкай. Але ж трэба разумець, што гэта не для падарожніка прадукт. Гэта нешта бібліятэчнае, сувенірнае, падарункавае. На паліцу паставіць, замежніку ўручыць. Турызм фаліянтамі не разаўеш.

Да кожнага маршруту Уладзімір Цвірко пі- ша легенду. Сябры прачыталі неяк яго гісто- рыю пра кульгавую кабылу — і пытаюцца: «Ну скажы, ці праўда так было?» Ён ім адказвае: «Ды не важна». А гэтая «Кульгавая кабыла» нарадзілася ў яго з двух слоў. Ён прычапіўся да аднаго чалавека, што жыў ля млына, з пы- таннем, што з тым млыном звязана. Мо якая містычная гісторыя, мо... «Ды ну цябе, — кажа той. — Млын як млын, адчапіся». — «Няўжо і кахання ніякага няшчаснага не здаралася?» — не спыняўся Уладзімір. «Ды нічога не здарала- ся! Жыла толькі кульгавая кабыла».

— Але гэта ўжо іншае пытанне, — мяняе тон размовы Уладзімір. — Якая перад вамі легенда разгорнута?

Адказваю, зазірнуўшы ў брашурку: «Парог з засечкамі».

— А, гэта пра пярэваратняў. Іх дзіцятка ў ваўчаня ператварылася...

Святлана ДЗЯНІСАВА