< Аўстэрыя >
Заезны дом, аўстэрыя, быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст. пры двары Міхала Казіміра Агінскага. Першапачаткова ў ім было толькі два паверхі, трэці быў надбудаваны пазней. Першы паверх быў адведзены пад гасцініцу, на другім былі нумары для пастаяльцаў. Адзін час тут працавала гімназія для дзяўчынак. Сёння тут таксама размяшчаецца навучальная ўстанова.