Адампаль >
Яшчэ адно ўладанне Храптовічаў. Магчыма, тут некалі знаходзіўся толькі вытворчы комплекс будынкаў. У цэнтры комплекса стаіць каменны дом аканома, у якім і сёння жывуць людзі. Непадалёк размясціліся вялізны бровар, пабудаваны з цэглы ў 1860 г., і некалькі дабротных каменных гаспадарчых пабудоў. На водшыбе стаіць вельмі цікавы будынак канюшні, складзены з цэглы і колатага палявога каменю.