Адміністрацыя гміны >
У 1904 г. у Міры быў пабудаваны аднапавярховы Г-падобны будынак гміны з цэглы. Савет гэтай найменшай адміністрацыйнай адзінкі самакіравання абіраўся на ўсеагульных выбарах і ажыццяўляў выканаўчую ўладу на даручанай тэрыторыі. У кампетэнцыі гэтага органа ўлады былі навучальныя ўстановы, бібліятэкі, транспарт, ахова здароўя, гандлёвыя аб'екты. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку дзейнічаў дом культуры.