Аглядная вежа >
Побач з будынкам аранжарэі ўзвышаецца яшчэ адзін помнік архітэктуры эклектыкі, збудаваны з цэглы у 1828 г., – аглядная вежа. Некалі яна служыла вытворчай трубой цукровага завода. Калі падняцца па вінтавой лесвіцы на назіральную пляцоўку вежы, можна палюбавацца ўсім палацава-паркавым комплексам з вышыні.