Ахрэмаўцы >
У Ахрэмаўцах захавалася знакамітая сядзіба "Бельмонты". З XVIII ст. яна належала роду Гальзенаў, потым графу Мануцці. З ХІХ ст. сядзіба перайшла ва ўладанне рода Плятэраў. Пры іх у сядзібе ўзведзена велічная цагляная радавая капліца-пахавальня з маляўнічай каменнай агароджай з брамамі. Пейзажны парк сядзібы захаваўся толькі часткова.