Акінчыцы >
У 80-я гг. XIX ст. гэта быў невялікі засценак. Тут каля трох гадоў жыла сям'я Міцкевічаў: Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр'еўна. Галава сям'і служыў лесніком у Акінчыцкім лесе, які таксама належаў знакамітаму магнацкаму роду Радзівілаў. 3 лістапада 1882 г. у сям'і Міцкевічаў нарадзіўся хлопчык Канстанцін – у будучым народны паэт Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як Якуб Колас. Адноўлены дом лесніка, свіран, склеп і калодзеж.