Акопы >
Гэта ўнікальнае месца, цесна звязанае з жыццём і творчасцю паэта. Фальварак Акопы маці паэта арандавала аж на дваццаць гадоў, пачынаючы з 1911 г. Янка Купала бываў тут рэгулярна і стварыў тут 110 паэтычных твораў: паэм, п'ес, вершаў. Захаваліся падмуркі пабудоў, а таксама векавыя дубы, пад кронамі якіх тварыў вялікі майстар слова, і велізарныя валуны. Менавіта ў гэтым маляўнічым кутку Беларусі найбольш поўна раскрыўся геніяльны паэтычны талент песняра.