Альба >
Гэта невялікае паселішча вядома з сярэдзіны XVI ст. Сёння яго праваслаўная дзейная святыня вядомая як царква Св. Георгія Перамаганосца. Пабудаваны храм у стылі народнага дойлідства з элементамі барока з драўлянага бруса на сродкі вернікаў і ўладальнікаў мясцовых маёнткаў у 1790 г. Па якіх прычынах царква была перабудавана ў 1904 г. і што ў яе знешнім выглядзе змянілася пры абнаўленні, невядома. Магчыма, з'явіўся невялікі бабінец са званіцай.