Аптэка >
На цэнтральнай плошчы горада сярод іншых будынкаў радавой забудовы выдзяляецца маналітны двухпавярховы будынак аптэкі з каменю і цэглы. Пабудавана аптэка ў сярэдзіне ХІХ ст. Рэдка можна ўбачыць такі вялікі будынак аптэкі. Магчыма, некаторыя памяшканні былі адведзены пад выраб лекавых сродкаў.