Арачныя масты
Масты раскіданыя па горадзе: яны ёсць у кожным парку, перакінутыя цераз ручаі, прытокі, дамбы. Вялікія, маленькія, несамавітыя, пампезныя, багатыя і сціплыя, абсалютна неабходныя і тыя, якімі карыстаюцца зрэдку, простай і складанай канструкцыі, якія маюць розныя стылі і канструктыўныя рашэнні, якія памятаюць шматлікія стагоддзі і збудаваны літаральна ўчора – усе масты розныя і тым жудасна цікавыя. Яны – неад'емная частка гэтага шыкоўнага палацава-паркавага комплексу.