< Аранжарэя >
Недалёка ад палаца, за Лебядзінай сажалкай, у глыбіні парка знаходзіцца сціплы аднапавярховы будынак аранжарэі «Зімовы сад». Пабудавана гэтая славутасць пры Ф. Паскевічы ў 1877 г. Абавязкова варта зазірнуць сюды і пагуляць каля невялікага фантана сярод субтрапічных раслін. Ад работнікаў аранжарэі можна пачуць больш падрабязную гісторыю ўзнікнення гэтай унікальнай пабудовы.