Асінгарадок >
У 1856 г. на сродкі князя Любецкага з дрэва пабудавана Пакроўская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У пачатку ХХ ст. храм перабудавалі. Справа ад храма ўзвышаецца незвычайная па архітэктуры вежа-званіца. Верхняя яе частка з завостраным купалам драўляная, а ніжняя частка ў выглядзе ўсечанай піраміды – з бутавага каменю.