Астроўкі >
Драўляная царква Св. Георгія ў стылі народнага дойлідства ўзведзена ў 1784 г. Выдатна, што падобныя будынкі захаваліся да нашых дзён. Усё ў ёй правільна і сціпла, гэтым яна і падкупляе. Удалая афарбоўка царквы дадала ёй вытанчанасці. Побач стаіць цагляная капліца-надмагілле М. Пратасевіча (XIX ст.).