Азёры >
Паселішча вядома з канца XIV ст. як уласнасць вялікага князя Вітаўта. Пасля – валоданні Радзівілаў, Цідзікаў, Валіцкіх. Раней тут стаяў старажытны драўляны касцёл, пабудаваны жыхарамі мястэчка яшчэ ў пачатку XVIII ст. Пасля паўстання 1863-1864 гг. ён быў знесены царскімі ўладамі і замест яго быў збудаваны праваслаўны храм Святога Духа з палявога каменю.