Багданаў >
Будаўніцтва першай галіны беларускай чыгункі пачалося ў самым пачатку 60-х гг. XIX ст. Гэта быў участак Рыга-Арлоўскай чыгункі «Полацк-Віцебск», адкрыццё якога адбылося ў 1866 г. Чыгуначная станцыя ў вёсцы Багданаў пабудавана з цэглы па адным з тыпавых праектаў у стылі класіцызму з элементамі барока ў 1902 г. Побач са станцыяй можна ўбачыць выдатна захаваную воданапорную вежу, пабудаваную прыкладна ў той жа час. Нядаўна яна была капітальна адноўлена.