< Банк >
Падобныя жылыя і адміністрацыйныя будынкі з'явіліся ў горадзе каля 1920-х гг. – за «польскім часам», як і сёння яшчэ кажуць, асабліва ў заходняй частцы Беларусі. У сувязі з тым, што Навагрудак з'яўляўся самым буйным населеным пунктам аднайменнага ваяводства, тут была сканцэнтравана судовая, выканаўчая і падатковая ўлада. Таму тут узводзіліся пабудовы чыста фінансавага прызначэння – напрыклад, гэты банк, пабудаваны ў 1923 г. у стылі нацыянальнага польскага мадэрнізму.