< Барадзінічы >
Ад былога шляхецкага маёнтка роду Лапацінскіх захавалася толькі некалькі гаспадарчых пабудоў, складзеных з каменю і цэглы. Прыкладна ў цэнтры вёскі ўзвышаецца касцёл Св. Іосіфа ў стылі позняга класіцызму. Пабудаваны касцёл з палявога каменю ў 1836 г. У 1930-я гг. храм быў закрыты. Святыня была адноўленая і зноў адкрытая для вернікаў у 1989 г.