Баравое >
Ля дарогі Дзяржынск-Рубяжэвічы, на ўзвышшы, парослым рэдкім кустоўем і дрэвамі, у 1825 г. пабудавана капліца-пахавальня шляхецкага роду Дыбоўскіх у стылі неаготыкі. Узведзена капліца з бутавага каменю і цэглы. Сёння яна закансервавана і знаходзіцца пад надзейным дахам. Побач з капліцай нядаўна было адноўлена захаванне і помнік мясцовага святара.