< Баршчова >
Захаваўся надпіс на сцяне званіцы, які абвяшчае, што ў будаўніцтве праваслаўнай святыні прымалі ўдзел дойліды з суседняга Воўчына. Пабудаваны храм Св. Ануфрыя ў 1840 г. у стылі класіцызму з палявога каменю. Агароджа царквы і брама-званіца з таго ж матэрыялу, хутчэй за ўсё, узведзеныя значна пазней.