< Бартнікі >
Мясцовым маёнткам валодалі Камінскія, Дамыслоўскія, Слізні. Сюды прыязджалі пагасцяваць Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Чачот. Падчас свайго візіту з Чылі ў 1884 г. тут бываў І. Дамейка. Людзі і час сцерлі з твару зямлі ўсе пабудовы маёнтка. На дамінуючай над вёскай вышыні захаваліся толькі руіны круглай капліцы-пахавальні ў гатычным стылі, узведзенай з цэглы і каменю ў сярэдзіне XVIII ст. У падмурак капліцы ўмураваныя камяні з выбітымі ў іх крыжамі рознай формы.