Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

Барысаў

Барысаў – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Вядомы з 1127 г. З XIV ст. уваходзіў у склад ВКЛ. У 1653 г. атрымаў магдэбургскае права. У горадзе захаваўся Уваскрасенскі сабор (1874 г.), брама-званіца (1907 г.), жаночая гімназія (ХІХ ст.). Касцёл Раства Дзевы Марыі ў стылі ампір пабудаваны ў 1806 г. Да нашых дзён таксама дайшлі вялікая сінагога (1912 г.), сінагога "Хеўры Тылім", гандлёвыя рады (1908 г.), габрэйскае вучылішча "Талмуд Тора", руіны турмы на вул. Гогаля. У горадзе варта паглядзець земляное ўмацаванне "Батарэі" 1812 г. і радавую забудову XVIII ст.

Фотагалерэя

 - Барысаў - Сінагога Хеўры Тылім - Барысаў - Сінагога Хеўры Тылім
 - Барысаў - Могілкі габрэйскія - Барысаў - Могілкі габрэйскія
 - Барысаў - Жаночая гімназія - Барысаў - Жаночая гімназія
 - Барысаў - Касцёл Раства Дзевы Марыі - Барысаў - Касцёл Раства Дзевы Марыі
 - Барысаў - Уваскрасенскі сабор - Барысаў - Уваскрасенскі сабор

Карта хуткага доступу