< Басценавічы >
У 1890 г. на ўскрайку вёскі з дрэва ўзведзены храм у гонар Прасвятой Багародзіцы ў стылі класіцызму. Да нядаўняга часу святыня была ў запусценні. Яе іконы, напісаныя ў XVII-XVIII стст., захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Сёння царква аднаўляецца, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя вакол святыні.