Белагруда >
Амаль што з самага пачатку 17ст. тут, на прыгожым узвышшы каля ракі Дзітва, дзейнічала, змяняючы адін аднаго, некалькі каталіцкіх святынь, пакуль на гэтым намоленым месцы, на сродкі вернікаў, быў узведзены у 1900г. новы каменны храм. Пабудавана гэтая трохнэфавая базіліка з ахрыстай цэглы, у шыкоўным неараманскім стылі. За абсідай касцёла месцяцца старажытныя могілкі, на якіх пад шатамі магутных дрэў можна убачыць, пабудаваную з дрэва, у стылі народнага дойлідства капліцу. (1833г.)