Белая Царква >
На беразе возера Белае, побач з вёскай Белая Царква, высяцца руіны храма Святой Троіцы. Гэтая царква ў стылі ранняга барока пабудавана Багданам Сапегам ў 1599 г., калі гэты стыль толькі зараджаўся ў Італіі. У 1830 г. царква была пашкоджаная і да нашых дзён дайшла ў руінах.