Беніца >
Касцёл Св. Тройцы пабудаваны ў 1701 г. у стылі позняга барока з цэглы на сродкі шляхецкага роду Коцелаў. Побач быў узведзены жылы корпус манастыра бернардзінцаў. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў перабудаваны пад царкву, а пабудовы манастыра разбураныя. З 1920-х гг. да 1948 г. дзейнічаў як касцёл. У пачатку 1950-х гг. быў зачынены савецкімі ўладамі. Сёння святыня рэстаўруецца. Захаваліся фрагменты сцяны агароджы (XVIII ст.).