< Бераснёўка >
У гэтай вёсцы непадалёк ад Бягомля ў выдатным стане захаваўся вялізны вытворчы будынак, складзены цалкам з невялікіх палявых камянёў. Магчыма, дата, выбітая на адным з камянёў, – 1863 г. – гэта год яго пабудовы. Хаця будынак мог быць узведзены нашмат пазней, а дата – даніна памяці пра паўстанне 1863-1864 гг.