< Беразіно >
Беразіно вядомае з 1501 г. як мястэчка. Валодалі гэтымі землямі Сапегі, Тышкевічы. З 1671 г. – Патоцкія. Падчас Паўночнай вайны побач з гарадком цераз Бярэзіну перапраўляўся Карл ХІІ з войскам (1708 г.). Дзейнічала прыстань. Сядзібны дом у стылі класіцызму пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст., калі маёнткам валодала Анні Патоцкая. Ад сядзібнага дома адкрываецца цудоўны від на раку Бярэзіну.