< Бердаўка >
Вядома паселішча з пачат. 16ст. як маёмасць шляхецкіх радоў Ільінічаў, Масевічаў, Бердаўскіх, Захватовічаў.. Пасля падаўлення паўстання 1863-64гг. маскоўскія улады канфіскуюць сядзібу. Сядзібны дом пабудаваны родам Дамбравецкіх у 1886г. Захаваліся сажалкі, парк, гаспадарчыя пабудовы і сам сядзібны дом, у два паверхі,узведзены у стылі неаготыкі. І сёння шматлікія пабудовы колішняй сядзібы Захватоўскіх паспяхова выкарыстоўваюцца а у сядзібным доме працуе невялікая вясковая бібліятэка.