Бердыж >
У гэтых месцах знаходзіцца група археалагічных помнікаў: курганны магільнік радзімічаў і паселішчы, умоўна пазначаныя нумарамі 1, 2, 3. Паселішча 1 каля вёскі Бердыж адносіцца да эпохі верхняга палеаліту. Гэта адно з самых, а можа, і самае старажытнае паселішча чалавека на землях Беларусі (25-24-е тысячагоддзе да н.э.).