< Блонь >
З пачатку ХІХ ст. сядзібай валодалі прадстаўнікі шляхецкага роду Асоўскіх. У 1868 г. сядзіба перайшла новым гаспадарам – Бонч-Асмалоўскім. Сядзібны дом у стылі эклектыкі з двух'яруснай вежай-рызалітам пабудаваны з дрэва. Драўляная Святатроіцкая царква ў стылі класіцызму ўзведзена ў 1826 г. У 1873 г. зроблены капітальны рамонт храма. Гэта адна з найпрыгажэйшых драўляных культавых пабудоў на тэрыторыі Беларусі.