< Брашэвічы >
Спаса-Праабражэнская царква пабудаваная з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст. Магчыма, узведзеная царква на месцы старой драўлянай уніяцкай святыні, вядомай з сярэдзіны XVIII ст. У храме захаваўся старажытны іканастас, які ў 60-я гг. XIX ст. быў перанесены з уніяцкага храма і нязначна перабудаваны.