< Брольнікі >
Немагчыма праехаць міма і не паглядзець будынак вадзянога млына, які так добра захаваўся з 1886 г. Падобныя пабудовы заўсёды прыцягвалі не толькі маляўнічымі прыроднымі месцамі: спалучэннем воднай гладзі азёр ці жвавых рачулак у атачэнні бароў ці шырокіх лугоў – але і багаццем усялякіх гісторый і легенд з народнага фальклору.