Бровар >
Броварны комплекс быў пабудаваны ў маёнтку графскага роду Чарнышавых-Круглікавых, у 1865 г. Вытворчасць была сезоннай і прыносіла гаспадарам вялікі даход разам з жывёлагадоўляй і продажам сельгаспрадукцыі. Пры савецкай уладзе бровар аднавіў дзейнасць з канца 1930-х гг. Была наладжана вытворчасць розных напояў і кансерваў, у т. л. хлебабулачных вырабаў, а з пачатку 1990-х гг. запушчана вытворчасць пладова-ягадных вінаў.