Бровар >
Па вул. Савецкай знаходзіцца досыць вялікі старадаўні комплекс бровара. Пабудаваны гэты помнік прамысловай архітэктуры ў 1885 г. з цэглы ў стылі эклектыкі з элементамі барока і класіцызму на сродкі прадстаўніка мазырскай купецкай шляхты Маісея Аляксандрава. Пасля 1917 г. савецкая ўлада наладзіла тут выпуск саленняў, а ў канцы 1920-х гг. аднавіўся выпуск піва. У 2004 г. выпуск піва быў спынены і наладжана вытворчасць слабаалкагольных напояў.