< Будзёнаўка >
Вёска Будзёнаўка знаходзіцца ў прыгарадзе Ашмян. Да прыходу савецкай улады яна насіла назву Божы Дар. У старажытным парку яшчэ можна ўбачыць драўляны сядзібны дом канца ХІХ ст. Дом пачалі рэстаўраваць, ці хутчэй, па-варварску перабудоўваць, але працы спыніліся на неакрэслены час. Непадалёк ад дома стаіць драўляны лямус. Ад сядзібы захавалася мноства разнастайных гаспадарчых пабудоў, пілоны ўязной брамы.