Булькова >
Ад старажытнага маёнтка, які квітнеў тут на працягу некалькіх соцень гадоў, захавалася толькі частка парку. Над вясковымі дамамі ўзвышаецца Успенская царква ў псеўдарускім стылі, пабудаваная з цэглы ў 1896 г. Какошнікі, фрызы, дэкаратыўныя парталы і вуглавыя калоны ўдала гарманіруюць з колеравай палітрай сцен.