< Бялавічы >
Паселішча ўпершыню згадваецца ў 1485 г. З XVI ст. у складзе ВКЛ. Уласнасць Глінскіх, Чартарыйскіх. З самага канца XVI ст. ва ўласнасці Льва Сапегі. Першы ўніяцкі храм тут пабудаваны ў 30-я гг. XVII ст. Уніяцкі храм 1773 г. пабудовы пасля паўстання 1863-1864 гг. быў перададзены праваслаўным вернікам. Тады ж была ўзведзена мураваная брама-званіца. Але, магчыма, яна засталася ад папярэдняга храма.