Бялавічы >
Пакроўская царква з бутавага каменю і цэглы пабудавана ў 1822 г. у стылі ранняга неакласіцызму. Цалкам верагодна, што калісьці гэты храм таксама быў касцёлам. Каля храма стаіць цікавая брама-званіца. Ад сядзібы ХІХ ст. захаваліся гаспадарчы двор, брама і руіны спіртзавода. У Бялавічах таксама захавалася вытанчаная прыдарожная капліца XVIII ст.