< Бярозаўшчына >
Па суседстве з вёскай можна ўбачыць два ўнікальныя прыродныя аб'екты. Адзін з іх – «Князь-камень», які ляжыць у глыбіні ляснога масіву прыкладна за паўтара кіламетры ад вёскі ва ўрочышчы Турныя Горы. Дарога, якая вядзе да каменя, таксама носіць назву Княжая. Яшчэ два валуны пад агульнай назвай «Быкі» таксама знаходзяцца ў лесе побач з вёскай. Народныя павер'і прыпісваюць камяням чароўную сілу.