< Быкаўшчына >
З сярэдзіны ХІХ ст. у добрым стане захаваліся разнастайныя будынкі былой шляхецкай сядзібы Козел-Паклеўскіх. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы былі дыхтоўна складзеныя з каменю і цэглы. Будынкі флігеля і жылога дома ўдала спалучаюць у сабе жылыя цагляныя і драўляныя памяшканні. Побач знаходзяцца фрагменты старога парку ХІХ ст.