< Чэрск
Царква Св. Мікалая ўзведзеная з дрэва, магчыма, у самым канцы XVI ст., але не пазней за 1701 г. Пабудаваная святыня ў стылі барока як уніяцкі храм. У 60-я гг. XIX ст. царква аднаўлялася і перабудоўвалася, было дабудаванае памяшканне бабінца. Асаблівую ўвагу варта надаць рэдкай канструкцыі драўлянай трох’яруснай капліцы, пабудаванай побач з царквой.