< Чэрвень >
Вядомы Чэрвень пад назвай Ігумен з 1387 г. у складзе Менскага ўезда ВКЛ. З XV ст. – мястэчка. Быў часткова разбураны падчас вайны з Масковіяй 1654-1667 гг. У 1796 г. горад атрымаў герб. Сёння гарадок вабіць сваёй радавой забудовай (XVIII–XIX стст.). Шпацыраваць па яго старажытных вулачках – адна асалода.