< Чыгуначны вакзал
Будынак вакзала пабудаваны з цэглы ў стылі псеўдакласіцызму ў 1902 г. Пасля пашкоджанняў, атрыманых падчас Другой сусветнай вайны, вакзал быў значна перабудаваны. Да цэнтральнага прастакутнага аб'ёму сіметрычна прымыкаюць два больш нізкія крылы, у якіх сёння размяшчаюцца службовыя і адміністрацыйныя памяшканні. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны барабан з невялікай вежай.