< Чырвонае
Драўляны храм, пабудаваны тут яшчэ ў 1500 г., быў знішчаны падчас вайны з Масковіяй (1654-1667 гг.). Новы каменны касцёл быў перабудаваны пад царкву пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Дзеючая каталіцкая святыня ўзведзена ў стылі неаготыкі са светлай цэглы ў 1912 г. Трохнефавая базіліка з масіўнай вежай-званіцай пабудавана, магчыма, на штучным пагорку і, як запэўніваюць мясцовыя жыхары, ніколі не зачынялася.