< Чырвоная Слабада >
Побач з дарогай М5, якая вядзе міма Жлобіна на Гомель, стаіць зусім невялікая вёсачка Чырвоная Слабада. Раней, аднак, у ёй было не менш за 150 двароў. Каменны храм збудаваны ў вёсцы ў рэтраспектыўна-рускім стылі з цэглы ў 1866 г.