< Чыжэвічы
Пабудаваны гэты храм на краі вёскі з дрэва ў 1795 г. як уніяцкі. У 1895 г. храм быў значна перабудаваны. Сёння Пакроўская царква ўяўляе сабой помнік архітэктуры народнага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Унутраная прастора святыні таксама захавала спалучэнне розных стыляў і напрамкаў у архітэктуры.