< Дабравешчанская царква >
Царква пабудавана прыкладна ў 30-я гг. ХI ст. на тэрыторыі былога Ніжняга замка з цэглы-плінфы і прыроднага часанага каменю ў стылі архітэктуры полацкай школы дойлідства. Яна неаднаразова перабудоўвалася, нейкі час была ўніяцкай. У 1831 г. вернута праваслаўным. Падчас вайны 1812 г. храм быў складам боепрыпасаў. Царква была пашкоджана падчас Другой сусветнай вайны, а ў 1961 г. падарваная савецкімі ўладамі. У 1997 г. адноўлена.