< Данюшава >
У цэнтральнай частцы вёсцы стаіць драўляны Троіцкі касцёл, узведзены ў 1809 г. у стылі класіцызму. Храм акружае агароджа з бутавага каменю з ажурнай цаглянай брамай. У куце касцёльнага двара стаіць каменная званіца 1906 г. Паміж вуліцай і брамай касцёла ўсталяваны помнік жаўнерам Першай сусветнай вайны, прыстасаваны пад прыдарожную капліцу.