< Давыд-Гарадок >
У XII ст. паселішча ўваходзіць у склад Тураўскай зямлі. З XIV ст. – горад у складзе ВКЛ. З 1523 г. – валодання Боны Сфорцы, затым Радзівілаў. З сярэдзіны XVI ст. горад карыстаўся Магдэбургскім правам. У 1724 г. з дрэва ўзведзена царква Св. Георгія ў стылі народнага дойлідства. Яшчэ адзін праваслаўны храм – царква ў гонар іконы Казанскай Божай Маці ў рэтраспектыўна-рускім стылі – пабудаваная з цэглы ў 1913 г., побач з ёй знаходзіцца званіца. Таксама можна ўбачыць казармы польскага гарнізона (1920 г.), радавую забудову (XIX ст.).